Праяўленню чысціні і людскасці...
Шаноўныя чытачы! Дарагія сябры і аднадумцы!
Сёння, 21 лютага, мы віншуем усіх аматараў роднай мовы са святам! Жадаем натхнення і поспехаў у дасягненні доўгачаканага, дабрыні і дабрабыту, пяшчотных абдымкаў і ласкавых усмешак! Хай вашы мары на крылах лёгкага ветрыку дасягаюць аблокаў і вяртаюцца цёплымі кроплямі дажджу спраўджаных жаданняў!
З вялікім задавальненнем сёння дзелімся вынікамі гарадской акцыі "Беларуская казка - розуму падказка" з рэспубліканскім удзелам. Вельмі радасна ад таго, што ў нас з вамі разам атрымалася!






